Электронныя звароты
ПАТРАБАВАННІ, ЯКІЯ ПРАД'ЯЎЛЯЮЦЦА ДА ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ
Электронны зварот грамадзяніна у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычных асоб
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Да электронных зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў лектронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы. экст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо зняважлівых слоў ці выразаў.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за 1 месяц.
Права заяўніка на адкліканне электроннага звароту
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай электроннай заявы. У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту прадпрыемства спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці без інфармавання аб гэтым заяўніка.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя альбо зняважлівыя словы або выразы;
- адлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчнымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не належаць да кампетэнцыі арганізацыі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- с з заяўнікам спынена перапіска.